Аграэкасядзіба "Альхова"

gallery/trassa
gallery/553646348584595414733522049761

уЯк дабрацца?

На аўто

Нас лёгка можна знайсці па GPS-каардынатах 53.287324,24.278964.

Калі Вы дабіраецеся да нас з Мінска, то Вам варта ехаць у напрамку Гродна да г.Шчучын (траса М6), далей па трасе Р51 праз г.Масты неабходна ехаць у напрамку а.г.Воўпа (траса Р100), згарнуўшы на скрыжаванні перад а.г. Воўпа направа і працягваць рух у кірунку в.Рэпля (павярнуць налева згодна знаку праз 2 км пасля а.г.Воўпа). На першым скрыжаванні ў в.Рэпля павярнуць налева і праехаўшы праз вёску (справа будзе чырвоны касцёл) працягнуць рух каля 6.5 км. Заехаўшы ў в.Альхова, павярнуць направа і ехаць у канец вёскі да хаты №33. Сардэчна запрашаем у аграсядзібу.


Калі Вы кіруеце з Гродна, то раім выбраць трасу Р44 (Напрамак на Ваўкавыск праз Лунну) і праехаўшы 39,5 км ад Гродна павярніце направа згодна дарожнага паказальніка на в.Рэпля. На першым скрыжаванні ў в.Рэпля павярніце налева і працягнеце рух каля 6.5 км. Заехаўшы ў в.Альхова, павярніце направа. У канцы вёскі па левым баку знойдзеце дом №33. Сардэчна запрашаем у аграсядзібу.


Для турыстаў з Ваўкавыска рэкамендуем ехаць у напрамку в.Рэпля праз Рось. Ад Росі да в.Альхова 8 км.

 

На цягніку

 

На цягніку Вы можаце ехаць да станцыі Рось, дзе мы вас сустрэнем і прывязем у аграсядзібу (не больш за 4-х чалавек). Таксама можна даехаць да ст. Масты. Трансфер агаворваецца дадаткова.


Азнаёміцца з раскладам руху цягнікоў Вы можаце на сайце Беларускай чыгункі.
 

gallery/95666-08f7188bbc9ebd003e5c285cb08c0686